Meer dan 300 auto's op voorraad

Auto Corsten Export
Extensive, Fast-Changing Stock

Шырокі асартымент і частыя навінкі

Новыя машыны прыходзяць штодзённа. У наяўнасьці заўсёды не менш за 300 машын. У асартыменце машын ад Auto Corsten вы зможаце знайсьці машыну практычна кожнага брэнду, году і цэнавога клясу.

Auto Corsten
Known Quality

Відавочная якасьць

Кожная машына праходзіць праверку на прабег, а таксама тэхнічнае абслугоўваньне. Амаль усе машыны прыходзяць ад галяндэрскіх лізінгавых кампаній з лісткамі тэхнічнага абслугоўваньня. Гэта гаварыць аб відавочнай якасьці нашых машын.

Auto Corsten
Great Prices

Выдатныя цэны

Нашы цэны заснаваны ня толькі на такіх якасьцях машын, як брэнд, тып або год выпуску. Кожная машына праходзіць выпрабаванні, вынікі якіх улічваюцца пры вызначэнні цаны.

AUTO CORSTEN EXPORT

Хто мы?

Кампанія Auto Corsten BV – гэта афіцыяльны агент Opel у горадзе Марыяхут (Mariahout) (Нідзерланды) і наўкольным рэгіёне. Наша кампанія – гэта сямейны бізнэс, заснаваны больш чым за 40 гадоў назад Янам Корстэнам. З цягам часу фірма вырасла да кампаніі, якая займаецца продажам і абслугоўваньнем аўтамабіляў і мае сучасна абарудаваную майстэрню, а таксама адну з найбольшых у рэгіёне дэманстрацыйных залаў для ўжываных аўтамабіляў. Вы можаце зьвярнуцца да нас па ўсялякіх аўтамабільных пытаньнях: продаж ці купля новага або ўжыванага аўтамабілю, ацэнка аўтамабілю або пашкоджанняў, фінансаваньне, лізінг, пасрэдніцтва, імпарт/экспарт, аўтамабільныя дэталі і аксэсуары, абслугоўваньне і рамонт, тэхнічная інспекцыя.
Вас заўсёды чакае цёплы прыём і шклянка гарачае кавы!

Гарантыя якасьці

У кампаніі Corsten Export мы  няколі ня прэтэндуем на продаж толькі найлепшых аўтамабіляў. Посьпех нашае працы – гэта наша разнастайнасьць. Ці хочаце вы новы аўтамабіль або нешта пастарэй – мы заўсёды знойдзем для вас аўтамабіль, які адпавядае вашым патрэбам. Аднак для вас вельмі важна ведаць, што вы купляеце. Таму мы прапаноўваем вам только аўтамабілі відавочнай якасьці: аўтамібілі пасля лізінгу з добрым тэхнічным абслугоўваньнем або былыя прыватныя аўтамабілі з праверкай на прабег і выдатныя суадносіны цаны і якасьці. Гэта дае вам унікальную магчымасьць параўнаць аўтамабілі і выбраць той, што дакладна адпавядае вашым пажаданьням.

10 REASONS

10 ПРЫЧЫНАЎ КУПІЦЬ АЎТАМАБІЛЬ У КАМПАНІІ AUTO CORSTEN EXPORT

  • Шырокі асартымент і частыя навінкі
  • Відавочная якасьць
  • Выдатныя цэны
  • Справядлівы і разумны гандаль
  • Мы валодаем рознымі мовамі
  • Мы разумеем кліента
  • Дапамога пры экспарце і транспартыроўцы
  • Хуткая арганізацыя рэгістрацыі або экспарту
  • Кваліфікаваны тэхнічны персанал
  • Гарантыя якасьці
40 jaar corsten
Extensive Stock

Справядлівы і разумны гандаль

Ужо больш чым за 40 гадоў кампанія Corsten стварае харошыя і справядлівыя адносіны са сваімі пакупнікамі. Паспяховыя вынікі гэтае працы відаць па вялікай колькасьці пастаянных кліентаў, які купляюць машыны ў нас кожны тыдзень, нават не прыходзячы, каб спачатку пабачыць машыну!

Мы разумеем кліента

Дзякуючы шматгадоваму вопыту працы, мы выдатна ўяўляем сабе, што хочуць кліенты, і купляем адпаведныя машыны.

Export
Known Quality

Дапамога пры экспарце і транспартыроўцы

Мы адразу памагаем вам разабрацца з неабходнымі паперамі. Дзякуючы шматгадоваму вопыту працы, мы можам правесьці вас па пытаньням рэгістрацыі і падгатоўцы неабходных для экспарту мытных дакументаў амаль для кожнай краіны.Акрамя таго, мы можам узяць на сябе арганізацыю транспартыроўцы вашага аўтамабілю, напрыклад, у Афрыку. Такім чынам, вы можаце быць упэўнены, што куплены вамі аўтамабіль прыйдзе ў патрэбнае месца.

Werkplaats Auto Corsten
Great Prices

Хуткая арганізацыя рэгістрацыі або экспарту

Мы можам хутка арганізаваць рэгістрацыю аўтамабіля на ваша імя. Гэта таксама тычыцца экспартных нумарных знакаў. Пры неабходнасці мы можам арганізаваць праверку купленага аўтамабілю ў нашай майстэрні з мэтай экспарту.

meer dan 300 auto's op voorraad
al meer dan 40 jaar

Van vader op zoon

Back to top